Версия для слабовидящих

 У фае каледжа праводзіўся конкурс малюнкаў па любімых творах беларускіх пісьменнікаў і паэтаў “Крочым па любімых творах”. Мэты конкурсу: прыцягненне ўвагі да тэмы патрыятызму; ушанаванне знакамітых людзей; выяўленне творчых талентаў навучэнцкай моладзі; фарміраванне ў навучэнцаў паважлівых адносін да сваёй Айчыны; прывіццё любові да літаратуры роднага краю.
 У конкурсе актыўны ўдзел прымалі навучэнцы І і ІІ курсаў. Выстава атрымалася па-мастацку прыгожай. Журы падвяло вынікі і вызначыла пераможцаў.  І месца заняў Шэлест Егор, навучэнец групы № 141, ІІ месца - Саніковіч Уладзіслаў, навучэнец групы № 141, ІІІ месца -  Цеплякоў Ілья, навучэнец групы № 221 і Селюжыцкі Мікалай, навучэнец групы № 252. За актыўны ўдзел у конкурсе пахвальным водзывам узнагароджаны Лукашэнка Павел, навучэнец групы № 221.