Версия для слабовидящих

ВЕЛІЧ НАШАЙ СПАДЧЫНЫ І КАРАНЁЎ, ПРАЦОЎНАГА І РАТНАГА МІНУЛАГА
Ў ЭКСПАЗІЦЫЯХ МУЗЕЯ ПГПТК МАШЫНАБУДАВАННЯ

 Хто не дбае свайго, не цэніць і чужога”. Гэтая народная мудрасць прыдатна і ў дачыненні да свайго нацыянальнага – з аднаго боку і “чужога”, іншаэтнічнага – з другога. Толькі праз нацыянальнае можна спасцігнуць агульначалавечае. Вось таму кожнаму настаўніку вельмі важна навучыць дзяцей любіць сваю Бацькаўшчыну, родную зямлю, народ, мову, паважаць гісторыю сваёй Айчыны, яе культуру.
 Выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці немагчыма без разумення таго, хто мы такія, як народ, чым адрозніваемся ад іншых народаў, што ў нас агульнага, чым можна ганарыцца, а ад чаго павінны пазбавіцца.
Знаёмства з гісторыяй выклікае жаданне зберагчы спадчыну, больш даведацца пра мінулыя пакаленні, іх духоўную і матэрыяльную культуру. “У падзеях мінулага – нашы карані“ – гаварыў У.Караткевіч. Вось для таго, каб пазнаёміцца з нашымі каранямі, фарміраваць у моладзі дзяржаўную ідэалогію, выхоўваць такія якасці як духоўнасць, патрыятызм, грамадскую актыўнасць, у ПГПТК машынабудавання быў створаны музей “Этнаграфіі і ваеннай гісторыі роднага краю”. У галоўнай задачы ажыццяўлення ідэі – збору экспанатаў удзельнічаў увесь калектыў навучальнай установы: вучні, настаўнікі, майстры і бацькі вучняў.     
 Наведаўшы сваіх бабуль і дзядуль у вёсках, вучні пачалі прывозіць прадметы сямейнага ўжытку, прылады працы і прадметы для ткацтва і апрацоўкі льну, звесткі аб іх. Многія дзядулі дарылі ў музей і свае ўзнагароды за ратныя подзвігі ў Вялікай Айчыннай вайне, старынныя дакументы, манеты, бумажныя грошы і навогул усё тое, што расказвае аб нашай спадчыне, аб гераічным і грамадзянскім мінулым нашага краю. Работнікі каледжа выязжалі ў вёскі і з дазволу сваякоў знаходзілі рарытэтныя прадметы ў апусцелых хатах і клунях, якія занялі адпаведнае месца ў экспазіцыях музея. Такім чынам, дзякуючы пашуковай працы ўсяго калектыва каледжа, зараз у музеі знаходзіцца 1362 экспаната, якія размешчаны па экспазіцыях: прадметы хатняга ўжытку, прылады працы ў сельскай гаспадарцы і для апрацоўкі льна, керамічны посуд, які вырабляўся ў в. Гародная, грашовая сістэма з даўніх часоў і да нашага часу, гісторыя нашай краіны “адлітая ў метале”, помнікі старадаўняга Пінска і Піншчыны, якія не захаваліся да нашага часу. Цэнтральная экспазіцыя зала этнаграфіі раскрывае духоўныя інтарэсы, эстэтычныя навыкі беларускага народа, якія адлюстраваліся ў ткацкіх вырабах: ручніках, накідках, сурвэтках, карунках, вышыўках і рамачных вырабах. У зале ваеннай гісторыі размешчаны экспазіцыі “Вялікая Айчыная вайна савецкага народа” у дакументах і фатаграфіях, “Подзвіг народа адліты ў метале”, у якой размешчаны баявыя ўзнагароды, экспазіцыя экспанатаў, якія нам аставіла Вялікая Айчыная вайна. Ёсць у гэтым зале і “Наша святыня” пісьма-трохвугольнікі з лістапада 44-га і студзеня 45-га, са штампамі на якіх ёсць даты і надпісы “Праверана ваеннай цэнзурай”. Шчыры смутак адбіваецца на тварах навучэнцаў, калі яны даведваюцца, што пакуль гэтыя пісьма вандравалі з фронта па дарогах вайны, гэтыя байцы загінулі, а маці і жонкі, не ведаючы, гэтага радаваліся і чыталі пісьмы сваім сваякам і суседзям, з надзеяй на хуткую сустрэчу.     
 У 2014 годзе пасля аб’яднання з ліцэям аўтамабільнага транспарту і мэблевай вытворчасці ў музеі паявіўся трэці зал – “Гісторыя станаўлення і развіцця ПГПТК машынабудавання” у дакументах, фатаграфіях і экспанатах, якія распавядаюць аб развіцці навучальнай установы з 1939 года. Наша пашуковая, дагледчая, навуковая праца працягваецца. 
Васіль Лемяшэўскі,
загадчык музея
 


I зал 
ЭТНОГРАФИЯ

   Первый зал этнографии рассказывает о способах обработки льна и выработки из него полотна.
   Здесь экспонируются предметы быта и труда, украшения изо льна. 
   Представлены экспозиции денежной системы с древних времен и до нашего времени, фотографии старого города Пинска,
исчезнувшие памятники Пинщины, керамическое производство, история нашей страны, отлитая в металле.

 

 II зал 
ВОЕННАЯ ИСТОРИЯ РОДНОГО КРАЯ

   Во втором зале в фотографиях и документах отражается Великая отечественная война с 22 июня 1941 года и до Дня Победы, представлены 
экспонаты, которые оставили первая и вторая мировые войны.
   Интересная экспозиция «Подвиг народа, отлитый в металле», на которой экспонируются раритетные боевые ордена и медали…

 

 

III зал 
ИСТОРИЯ СТАНОВЛЕНИЯ И РАЗВИТИЯ КОЛЛЕДЖА

   В третьем зале раскрывается история становления и создания колледжа машиностроения с 1939 года по настоящее время.
   На первой экспозиции представлены все руководители учебного заведения на протяжении всего времени. 
   Интересны экспозиции героев Советского Союза – выходцев из профтехучилищ, героев социалистического труда Пинщины,
Почетных граждан Пинска. 
   Одна из экспозиций представляет географию производственных отношений с предприятиями республики.
   На стеллажах размещены макеты агрегатов сельскохозяйственного производства, изготовленные учащимися. 
   И завершает экспозиции коллаж «Истории становления и развития колледжа в фотографиях и лицах преподавателей и учащихся».
Экспозиция представляет собой фотографии выпускников с 1939 года по настоящее время.