У актавай зале каледжа адбылася літаратурная гульня-віктарына «Падарожжа па краіне роднай мовы», якая складалася з васьмі тураў: станцыя «Гістарычная», станцыя «Меладычная», станцыя «Пазнавальная», станцыя «Лінгвістычная», станцыя «Загадкавая», станцыя «Выразная», станцыя «Перакладальная», станцыя «Беларуская». Удзельнічалі групы №121 і 141. У ходзе мерапрыемства навучэнцы прадэманстравалі высокі ўзровень ведаў па лінгвістыцы і літаратуразнаўству, апантана ўключыўшыся ў ход гульні, «не проста ў словы яны гулялі – на роднай мове размаўлялі». Перамаглі ўдзельнікі каманды 141 групы пад назвай «Вандроўнікі». Вывучэнне роднай мовы і літаратуры – гэта яшчэ і сапраўдны рух наперад, які немагчымы без такой шчырай любові да роднага слова, Радзімы, зямлі продкаў, да свайго народу, якія паказалі ўдзельнікі-гульцы. Сапраўды, патрыятызм, як адзначыла аўтар гульні выкладчык роднай мовы Бацюшка А.В., праяўляецца не ў словах і лозунгах, а ў жыццёвай пазіцыі чалавека у тым, што ён жыве не толькі для сябе, але і для сваёй Айчыны, замацоўваючы вечную каштоўнасць – любоў да роднай мовы.
20.10.2021
Состоялась олимпиада по учебному предмету «Астрономия». Ответственная - Содель М.В., преподаватель астрономии. Учащиеся проверили уровень знаний, умений и сообразительность в решении астрономических задач.